viasna on patreon

20 верасня недзяржаўная газета "Молодежный проспект" была прыпынена на 3 месяцы загадам міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча.

2004 2004-10-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдакцыя выдання даведалася пра гэта 5 кастрычніка, атрымаўшы па факсе тэкст загаду і папярэджання, якое падпісала першая намесніца міністра Лілія Ананіч. Абодва дакументы датаваныя адным і тым жа днём. Міністэрства лічыць, што газета дапусціла грубыя парушэнні артыкула 10 Закона "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі". У сваю чаргу, галоўны рэдактар газеты Сяргей Казлоўскі ўпэўнены, што "Молодежный проспект" "стаў чарговай ахвярай зачысткі незалежных СМІ напярэдадні рэферэндума".

Як паведаміла "Беларуская асацыяцыя журналістаў" С. Казлоўскі, "грубымі парушэннямі" Мінінфармацыі палічыла змену мовы выдання, перыядычнасці выхаду і бясплатны распаўсюд двух спецнумароў газеты ў ліпені г.г. у мікрараёне "Серабранка". Паводле С. Казлоўскага, у спецнумарах закраналася тэма будучых выбараў у парламент: у прыватнасці, змяшчаўся выступ дзейнага дэпутата «палаты прадстаўнікоў» Уладзіміра Навасяда (сузаснавальніка выдання) і юрыста, які даваў парады грамадзянам адносна таго, як яны могуць зменшыць верагоднасць фальсіфікацый у часе выбараў.

У жніўні галоўнаму рэдактару патэлефанавалі з Мінінфармацыі і звярнулі ўвагу на тое, што выключна руская мова і бясплатны распаўсюд не былі прадугледжаны пры рэгістрацыі выдання. Адразу пасля гэтага рэдакцыя накіравала ў Мінінфармацыі ўсе дакументы, неабходныя для ўнясення зменаў у рэгістрацыйнае пасведчанне.

Газета"Молодежный проспект" заснавана Рэспубліканскай грамадскай моладзевай арганізацыяй "Грамадзянскі форум" і Уладзімірам Навасядам. Ён лічыць, што прыпыненне газеты прадыктавана апасеннямі тых, хто парушае выбарчае заканадаўства падчас падрыхтоўкі да выбараў і рэферэндума, убачыць свае прозвішчы на старонках "Молодёжного проспекта".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства