viasna on patreon

6 кастрычніка акруговая камсія Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 77 вынесла папярэджаньне кандыдату ад Партыі БНФ Салашу Сяргею.

2004 2004-10-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сяргея Салаша абвінавацілі ў парушэньні парадку агітацыі, за тое, што ён быццам бы распаўсюджваў улёткі, на якія былі скарыстаныя яго асабістыя сродкі. На самай справе ўлёткі былі разасланыя сябрам камісій яшчэ задоўга да абвяшчэньня выбараў. У тэксьце улётак Салаш нагадваў сябрам камісій пра адказнасьць за фальсіфікацыю выбараў. Такім чынам гэтыя ўлёткі ніяк нельга лічыць агітацыйным матэрыялам.

Нагадаем, што паводле Выбрачага Кодэксу, дзьвюх папярэджаньняў дастаткова для зьняцьця кандыдата з рэгістрацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства