У Полацку пазбавілі рэгістрацыі кандыдатку ад Партыі БНФ Леру Сом.
https://spring96.org/be/news/1744
2004
2004-10-06T10:00:00+0300
2004-10-06T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдатку Леру Сом пазбавілі рэгістрацыі на падставе наяўнасьці дзьвюх папярэджаньняў, вынесеных акруговай выбарчай камсіяй. Першае папярэджаньне было вынесенае за тое, што Сом не пайшла ў адпачынак за свой кошт на перыяд ажыцьцяўленьня дзейнасьці па вылучэньню ў дэпутаты (гэта зьяўляецца юрыдычным нонсенсам, бо адпачынак, згодна з Выбарчым Кодэксам – справа дабраахвотная). Другое – за парушэньне парадку агітацыі – акруговая камісія склала акт аб тым, што быццам бы сябры ініцыятыўнай групы Сом распаўсюджвалі ўлёткі Народнай кааліцыі “Пяцёрка плюс” супраць трэцяга прэзідэнцкага тэрміну Лукашэнкі.