6 кастрычніка праваабаронцу Тацяну Рэвяку аштрафавалі на 5 базавых велічынь (95 тыс. беларускіх рублёў) за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходзячых дадзеных.
Штраф выпісаны ў Адмінстратыўнай камісіі пры адміністрацыі Першамайскага раёну.
Нагадаем, што актывістка Праваабарочага цэнтр “Вясна” Тацяна Рэвяка разам з Гары Паганяйла (Беларускі Хельсінкскі Камітэт) былі затрыманыя16 верасьня ў пятую гадавіну з дня гвалтоўнага выкраданьня віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Віктара Ганчара і кіраўніка фірмы «Красіка» Анатоля Красоўскага каля Рэспубліканскай пракуратуры ў Мінску.
Правабаронцаў затрымалі падчас акцыі, мэтай якой было патрабаваньне аб'ектыўнага расьсьледваньня абставін гвалтоўных выкраданьняў. Жонка Віктара Ганчара Зінаіда Ганчар і праваабаронцы прыйшлі да Рэспубліканскай пракуратуры ў 8.30 – у той час, калі супрацоўнікі пракуратуры ідуць на працу. Тацяна Рэвяка раздавала супрацоўнікам пракуратуры кнігу «Беларусь: нераскрытыя злачынствы навейшай гісторыі», у якой надрукаваная справаздача сьпецыяльнага дакладчыка палітычнага камітэта ПАРЕ Хрыстоса Пургурыдэса «Пра зьніклых асобаў у Беларусі» з доказамі датычнасьці да злачынстваў прадстаўнікоў афіцыйных уладаў, у тым ліку і генеральнага пракурора Віктара Шэймана. Праз дваццаць хвілінаў Тацяна Рэвяка і Гары Паганяйла былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу і дастаўленыя ў Цэнтральны
РУУС г. Мінска.
Камітэт па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы і генеральны сакратар ПАРЕ Тэры Дэвіс падвергнулі рэзкай крытыцы дзеяньні беларускіх уладаў у сувязі з затрыманьнем 16 верасьня ў Мінску Тацяны Рэвяка і Гары Паганяйлы, актывістаў-праваабаронцаў, якія распаўсюджвалі даклада ПАРЕ пра асобаў, зьніклых без зьвестак. Паводле меркаваньня генеральнага сакратара ПАРЕ, арышты праваабаронцаў – парушэньне свабоды выказваньня і распаўсюдау інфармацыі ў Беларусі. “Такія дзеяньні могуць прывесьці толькі да далейшай ізаляцыі краіны ад еўрапейскай і сусьветнай супольнасьці”, - заявіў Генеральны сакратар.