Алеся Каліту і Павала Серадзенку абвінавачваюць у дробным хуліганстве
https://spring96.org/be/news/17402
2007
2007-07-04T09:32:48+0300
2007-07-04T09:32:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта і сябра моладзі БНФ Павал Серадзенка, якія былі затрыманыя ўчора каля сядзібы Партыі БНФ, на працягу некалькіх гадзін знаходзіліся ў Цэнтральным РУУС гораду Менску. На моладзевых актывістаў склалі пратакол і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
Ноч актывісты правялі ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна.
Па інфармацыі праваабаронцаў суд над юнакамі адбудзецца сёньня ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы. Як паведамлялася раней, у асабістых рэчах затрыманых знойдзены агітацыйныя матэрыялы.