Пасля працяглага ператрусу актывістаў БХД адвезьлі ў міліцыю
https://spring96.org/be/news/17399
2007
2007-07-04T09:09:40+0300
2007-07-04T09:09:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Учора, 3 ліпеня, у Менску супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя актывісты партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, якія займаліся зборам подпісаў аб зьмене закону аб свабодзе сумленьня.
Дзяніса Садоўскага, Сяргея Луканіна і Аляксея Шэіна міліцыянты захапілі ў прыватнай кватэры апошняга, дзе міліцыянты праводзілі вобшук Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў Фрундзенскім РУУС сталіцы.
"Я ўпэўнены, што затрыманьні і ператрус прымеркаваныя да небывалай актыўнасьці вернікаў у кампаніі па лібералізацыі заканадаўства. Мы ўжо некалькі дзён зьбіраем подпісы адкрыта на вуліцах і заклікаем усіх далучацца", - паведаміў Дзяніс Садоўскі па тэлефоне з пастарунку.