viasna on patreon

4 кастрычніка ў 12.00 пяць гарадзенскіх журналістаў сталі ў пікет на самай люднай вуліцы Савецкай, пратэстуючы супраць узмацнення ціску на незалежную прэсу.

2004 2004-10-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагодай для правядзення акцыі стала асуджэнне на мінулым тыдні рэдактаркі "Биржи информации" Алены Раўбецкай па абвінавачанні ў распаўсюдзе абразлівай для прэзідэнта інфармацыі. Журналісты трымалі ў руках аркушы паперы са словамі "У Гродне судзяць журналістаў!!!"

Ірына Чарняўка, Анатоль Макушын, Наталля Макушына, Павал Мажэйка і Юлія Коцкая прастаялі каля 15 хвілінаў, пасля чаго да іх падышлі супрацоўнікі Ленінскага РАЎС і запатрабавалі разысціся. Пасля 10-хвілінных дыскусій журналісты пайшлі па цэнтры Савецкай вуліцы такім самым шэрагам, трымаючы лозунг. Увесь час за імі ішлі міліцыянты, адзін з якіх здымаў пікетоўцаў на відэакамеру. Пратэст журналістаў выклікаў цікавасць мінакоў, яны спыняліся, чыталі лозунг і падыходзілі з пытаннямі. Падчас акцыі міліцыя не затрымлівала ўдзельнікаў пікету, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства