viasna on patreon

Удзельнік руху “Зубр” Аляксей Шыдлоўскі аштрафаваны на 30 базавых велічынь (530 бел. рублёў) за распаўсюд ўлётак.

2004 2004-10-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такое рашэньне прыняў суд Фрунзенскага раёну г. Мінска. Аляксей Шыдлоўскі затрыманы на станцыі метро “Пушкінская” за распаўсюд улётак,якія запрашаюць прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску 18 кастрычніка – у дзень пасьля правядзеньня выбараў і рэферэндума. А. Шыдлоўскі быў дастаўлены ў РУУС Фрунзенскага раёну г.Мінску, дзе быў складзены пратакол за парушэньне Арт167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемствах). Згодна з пратаколам аб адміністртыўным правапарушэньні А.Шыдлоўскі абвінавачаны ў парушэньні Арт. 8 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” (распаўсюджваў друкаваную прадукцыю з заклікам прыняць удзел у масавым мерапрыемстве да афіцынага дазволу на яго правядзеньне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства