viasna on patreon

1 кастрычніка ў Мінску затрыманы ўдзельнік руху “Зубр” Аляксей Шыдлоўскі.

2004 2004-10-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксей Шыдлоўскі затрыманы на станцыі метро “Пушкінская” за распаўсюд улётак,
якія запрашаюць прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску 18 кастрычніка
– у дзень пасьля правядзеньня выбараў і рэферэндума. А. Шыдлоўскі быў дастаўлены ў РУУС Фрунзенскага раёну г.Мінску, дзе быў складзены пратакол за парушэньне Арт167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемствах). Згодна
з пратаколам аб адміністртыўным правапарушэньні А.Шыдлоўскі абвінавачаны ў парушэньні Арт. 8 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” (распаўсюджваў друкаваную прадукцыю з заклікам прыняць удзел у масавым мерапрыемстве да афіцынага дазволу на яго правядзеньне. А.Шыдлоўскі быў дастаўлены у суд Фрунзенскага раёну г. Мінска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства