viasna on patreon

Асацыяцыя Беларускіх Журналістаў салідарызуецца з сябрамі з Праграмнай Рады Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы „Ніва” і пратэстуе супраць метадаў, якія прымяняюцца адміністрацыяй у адносінах да іх.

2004 2004-10-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошні час з непакоем наглядаем за зменай польскай палітыкі ў адносінах да беларусаў у Польшчы. Праверкі праведзеныя Найвышэйшай кантрольнай палатай у рэдакцыі штотыднёвіка „Ніва” і ў школах, у якіх навучаецца беларуская мова, выклікаюць уражанне запланаванай расправы з цэнтрамі нацыянальнага жыцця беларускай нацыянальнай меншасці.
Абвінавачанне Раённай Пракуратурай Беласток-Поўдзень Управы Праграмнай Рады Тыднёвіка „Ніва” ўспрымаем як форму запалохвання беларускай грамадскасці, каб тая баялася ўключацца ў любую публічную дзейнасць. Прадстаўнікі польскіх улад і ўстаноў даюць беларусам перад выбарамі выразны сігнал, што распараджаюцца сродкамі і адпаведна падрыхтаванымі кадрамі, здольнымі кожнага грамадзяніна, які праяўляе незалежную думку, бяскарна прыніжаць, абвінавачваць, выкарыстоўваючы багаты набор рэпрэсіўных сродкаў, якія прымяняліся ў мінулых дзесяцігоддзях.
Пашырэнне дзеянняў супраць беларускага руху стала заўважальным пасля абнародавання вынікаў усеагульнага перапісу насельніцтва ад 2002 года, які паказаў існаванне амаль 50-тысячнай неапалячанай грамадскасці.
Упершыню ад сямідзесятых гадоў пастаноўлена з такой рашучасцю выкарыстаць дзяржаўны апарат для абмежавання беларускага нацыянальнага жыцця.
Гістарычны вопыт паказвае, што заўсёды, калі пачынаўся праслед беларускага руху на Беларусі, неадкладна падобны палітычны працэс у адносінах да беларускай меншасці ініцыяваўся ў Польшчы. З прыкрасцю сцвярджаем, што нават далучэнне Польшчы да Еўрапейскага Саюза не змяніла гэтую традыцыю.
Асацыяцыя Беларускіх Журналістаў салідарызуецца з сябрамі з Праграмнай Рады Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы „Ніва” і пратэстуе супраць метадаў, якія прымяняюцца адміністрацыяй у адносінах да іх.
Асацыяцыя Беларускіх Журналістаў
Беласток, 29 верасня 2004 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства