viasna on patreon

У Гомелі дзяржаўная друкарня адмовілася друкаваць перадвыбарчыя ўлёткі дэмакратычнага кандыдата

2004 2004-10-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі кандыдат у дэпутаты ад АГП Алесю Карніенка не ўдалося разьмясьціць у дзяржаўных друкарнях перадвыбарчыя ўлёткі. На фабрыцы “Палесдрук”, куды ён зьвярнуўся, дырэктарка Ларыса Пратасенка запатрабавала выкрасьліць усе згадкі пра Лукашэнку і аб`яўлены ім рэфэрэндум. Не даспадобы дырэктарцы прыйшліся і некаторыя іншыя месцы ў праграме кандыдата ў парлямэнт. Аднак Алесь Карнеенка адмовіўся ўносіць шматлікія праўкі – і дырэктарка адмовілася друкаваць ягоныя агітацыйныя матэрыялы, -- паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства