Аглядальніца газеты “Обозреватель” Ганна Мураўская зьвярнулася ў суд Маскоўскага раёну Менску з сустрэчным зыскам аб абароне гонару і годнасьці да Валерыя Фралова і патрабаваньнем 15 мільёнаў рублёў кампенсацыі
28 верасьня павінен быў адбыцца суд у справе пазова Валера Фралова да газэты “Обозреватель” і Ганны Мураўскай у сувязі зь яе леташняй публікацыяй “Дэпутаты Касьян, Навасяд і Фралоў — асабовыя антысэміты?” Валер Фралоў запатрабаваў 100 мільёнаў рублёў кампэнсацыі за тое, што ў публікацыі яго абвінавацілі ў антысэмітызьме. Але судовае паседжаньне сёньня было перанесенае на 20 кастрычніка з той прычыны, што журналістка падала сустрэчны пазоў аб тым, што ў сваім звароце ў суд Валер Фралоў абразіў яе цьверджаньнем аб тым, што яна наўмысна прыпісала кіраўніку Беларускага аб’яднаньня габрэйскіх арганізацыяў і суполак Леаніду Левіну словы пра антысэмітызм Фралова. Сама ж журналістка лічыць, што яна добрасумленна выконвала свае прафэсійныя абавязкі.
Уладальнік “Обозревателя” і сама Мураўская ў суд не прыйшлі, -- паведаміла Радыё Свабода.