viasna on patreon

Дзве акцыі салідарнасці з Міхаілам Марынічам правёў рух "Зубр" 27 верасня - у дзень, калі споўнілася пяць месяцаў з моманту арышта палітыка Міхаіла Марыніча.

2004 2004-09-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба руху "Зубр".
Падчас акцыі ў Баранавічах чатыры актывісты руху былі затрыманыя. Акцыя прайшла ў самым цэнтры гэтага горада каля Вечнага агня. Акцыя пачалася ў 16.00. Падчас яе маладзёны, апрынутыя ў "зуброўскія" саколкі, трымалі партрэты палітыка з надпісам "Свабоду Марынічу!". Акцыя доўжылася роўна 20 хвілінаў. Затрыманьне актывістаў "Зубра" адбылося як раз на 21 першай хвіліне. Затрыманых Насту Васіленку, Арцёма Ластавецкага, Алену Петрашку і Марыю Гансецкую даставілі ў Баранавіцкі РАУС. Там на маладзёнаў былі складзеныя пратаколы па артыкуле 167-1 (Парушэнне заканадаўства аб вулічных акцыях). Да гэтага часу маладыя людзі знаходзяцца ў пастарунку. Як паведаміла па тэлефоне актывістка арганізацыі Наста Васіленка, міліцыянты пагражаюць трымаць юнакоў, сярод якіх адзін непаўнагадовы Арцём Ластавецкі, да раніцы.

Акцыя ў сталіцы прайшла ў 17.45. Чатыры актывісты "Зубра" падышли да будынку КГБ і замацавалі паміж дрэвамі плакат са словамі "Свабоду Марынічу!" і разышліся. Плакат правісеў каля пятнаццаці хвілін, пасля чаго яго сарвалі ахоўнікі, якія выйшлі з будынку Камітэта. Ніхто з удзелінікаў менскай акцыі ня быў затрыманы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства