Прафесіяналы ці «общественники»? Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына супярэчыць сама сабе, разважаючы пра склад выбарчых камісій.
На этапе фармаваньня акруговых камісій старшыня Цэнтрвыбаркаму неаднаразова ў шматлікіх інтэрв'ю і выступах сьцьвярджала, што ў камісіях павінны быць «прафесіяналы» -- юрысты і асобы, якія маюць досьвед працы ў камісіях. Такім чынам старшныя Цэнтрвыбаркаму тлумачыла, чаму ў камісіі не варта ўключаць прадстаўнікоў апазіцыйных партый. А падчас разгляду скарга у ЦВК Л.Ярмошына пачала тлумачыць відавочныя памылкі ў працы камісій тым, што сябры камісій не прафесіяналы, а «общественники».
Паказальны дыялог адбыўся ў Цэнтрвыбаркаме 24 верасьня пры разглядзе скаргі Леаніда Млынца на рашэньне акруговай выбарчай камісіі Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі №100, якога не зарэгістравалі па прычыне наяўнасьці больш 15% недакладных подпісаў у падпісных лістах і адсутнасьці ў дэкларацыі зьвестак пра машыну, якая была прададзеная, новы ўладальнік трапіў у аварыю і загінуў, а машына не падлягае рамонту.
Леанід Млынец наракаў на тое, што ў акруговай камісіі яму адмовілі ў кансультацыі, не патлумачылі, як правільна афармляць дакументы. Старшыня камісііі адказаў на гэта, што ён сам не юрыст і ў камісіі «няма юрыстаў».
Леанід Млынец: Я так разумею, як чалавек, калі ёсьць камісія, то там прафесіяналы ўжо сядзяць…
Лідзія Ярмошына: Гэта «общественники».
Леанід Млынец: Але узначальваць камісію павінен прафесіянал!
Лідзія Ярмошына: Камісія ж працуе 70 дзён! Які прафесіянал!
Леанід Млынец: А можна я яшчэ скажу?
Лідзія Ярмошына: Не! Усё!
Ці павінны сябры камісій кансультаваць прэтэндэнтаў у кандыдаты? На гэтае пытаньне адказвае юрыст Праваабарочага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч: «У Выбарачым Кодэксе арт 42 п.5 сказана, што сябры камісій павінны «садзейнічаць арганізацыі вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты». Ёсьць канкрэты запіс у Кодэксе. Гэта значыць, што камісіі абавязаны аказваць садзеяньне. А ў нашых камісіях звычайна гэтага не робяць. Пры гэтым шматлікія прадстаўнікі палітычынх партый, якіх не уключылі у склад камісій, маюць юрыдычную адукацыю і добра разьбіраюцца ў выбарчым заканадаўстве».