Актывіста «Зубра» затрымалі за распаўсюд незарэгістраванай газеты
Актывісту руху “Зубр” Станіславу Кучынскаму пагражае ўзбуджэннем крымінальнай справы міліцыя Івацэвічаў. Юнак быў затрыманы 25 верасня за распаўсюд газеты “Зубр”.
У пастарунку малады чалавек правёў каля шасці гадзін. Увесь гэты час міліцыянты раіліся з кіраўніцтвам наконт таго, што рабіць з хлопцам. Яму казалі, што супраць яго будзе ўзбуджана крымінальная справа па факце графіці, якія апошнімі днямі з’явіліся ў Калінкавічах. Каля девяці гадзінаў вечара ў дачыненні яго быў складзены пратакол за парушэнне часткі 3 172-га артыкула Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (распаўсюд друкаваных выданняў без выходных дадзеных). Прыблізна ў 22 гадзіны Кучынскага адпусцілі.
Наступнай раніцай ў надзелю дахаты да маладога чалавека прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і зноў даставілі яго ў Івацэвіцкі ГУУС, дзе быў складзены пратакол па 143-м артыкуле КаАП (антысанітарыя). Пакуль невядома, ці будзе распачаты крымінальны пераслед юнака.(Хартыя-97)