viasna on patreon

19 верасьня за распаўсюд ўлётак на Калгаснам рынку г. Ліда быў затрыманы адзін з сыноў старшыні Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага.

2004 2004-09-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзьмітры Леванеўскі быў дастаўлены ў дзяжурную частку Лідскага РУУС, дзе ўчастковы іньспектар правёў асабісты вобыск Дзьмітрыя Леванеўсага. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў Дзьмітрыя Леванеўскага ўсю друкаваную прадукцыю (бюлецень “Прадпрымальнік” і ўлёткі).

Нагадаем, што старшыня Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі зараз ўтрымліваецца ў СІЗА г.Гродна, ён асудажны на два гады калоніі агульнага рэжыму за “публічную абразу прэзідэнта”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства