Папярэднія вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ
З 55 кандыдатаў Партыі БНФ, што былі вылучаныя на Зьездзе ці шляхам збору подпісаў, амаль палова – 21 чалавек – не зарэгістраваныя акруговымі выбарчымі камісіямі.
Зарэгістраваныя: №48 Раманішка Віктар, №51 Воран Мікалай, №53 Астроўскі Алесь, №61 Дзергачоў Аляксандр, №65 Чыгір Алесь, №67 Юркоў Андрэй, №75 Кастусёў Рыгор, №77 Салаш Сярге, №84 Зянковіч Юрый, №85 Лагвіновіч Вольга, №2 Шыманскі Дзьмітрый, №4 Грыцавец Алесь, №9 Бахун Сяргей, №11 Мех Аляксандр, №12 Сухаверхі Андрэй, №13 Малей Уладзімір, №14 Салошкін Дзьмітрый, №17 Токараў Уладзіслаў, №18 Смолікаў Канстанцін, №19 Кавалёва Ніна, №25 Главацкіх Васіль, №27 Леўчанкаў Васіль, №28 Сом Лера (Алена), №29 Салаўёў Зьміцер, №34 Раманаў Васіль, №86 Казлоўскі А.С., №94 Янукевіч Аляксей, №97 Мудрачэнка Сяргей, №99 Кавалец Аляксей, №100 Саверчанка Іван, №101 Сьвяцкая Валянціна, №105 Колас Уладзімір, №107 Вячорка Вінцук, №110 Канапацкі Вадзім.
Не зарэгістраваныя: №38 ялова Галіна, №46 Пуціцкі Валерый, №52 Антусевіч Сяргей, №57 Суднік Станіслаў, №60 Шэга Іван, №71 Агееў Аляксанд, №73 Аўраменка Васіль, №79 Сюдак А.В., №1 Вялічкін Уладзімір, №5 МезякВіктар, №8 Губарэвіч Юрый, №22 Берніковіч Яраслаў, №90 Батуеў Павел, №104 Церашкоў Андрэй, №108 Хадыка Юрый.
Адкладзены разгляд пытаньня аб рэгістрацыі на 5 дзён: №81 Лапіцкі Аляксей, №109 Міхалевіч Алесь.
Зьнялі свае кандыдатуры: №56 Карабан Станіслаў, №91 Сушкевіч Валерый.
Усе незарэгістраваныя – прызнаныя лідэры ў сваіх акругах: намесьнік старшыні Партыі БНФ прафэсар Юры Хадыка, дэпутаты гарадзкіх саветаў Сяргей Антусевіч з Горадні й Аляксандар Агееў з Магілеву, дэпутат раённага савету, старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч зь Белаазёрску, дэпутат раённага савету Іван Шэга са Слоніму і іншыя. У пераважнай бальшыні выпадкаў фармальныя нагоды, якімі абгрунтоўваліся рашэньні аб адмове ў рэгістрацыі, надуманыя ці папросту абсурдныя. Мы лічым рашэньні не рэгістраваць кандыдатаў ад Партыі БНФ палітычна матываванымі, скіраванымі на абмежаваньне палітычных свабодаў грамадзянаў Беларусі й дэмакратычных партыяў.
Больш за тое, шэраг сябраў Партыі БНФ, вылучаных у кандыдаты, сутыкнуліся з жорсткім ціскам уладаў. Абуральна, што найчасьцей ціск рабіўся не на саміх кандыдатаў, а на іхных родных, калегаў па працы, на кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзе яны працуюць. Некаторыя кандыдаты, якія не паддаліся й стрывалі пагрозы, былі звольненыя з працы (В.Лагвіновіч і А.Казлоўскі з Маладэчна, А.Сюдак зь Вялейскага р-ну).
Факты сьведчаць, што рэжым Лукашэнкі будзе й надалей ужываць несумленныя й незаконныя мэтады палітычнага змаганьня, каб сфальсыфікаваць выбары й сфармаваць цалкам падкантрольны Лукашэнку парлямант. Мы, у сваю чаргу, будзем і надалей выкарыстоўваць усе магчымыя законныя сродкі, каб змагацца за нашыя каштоўнасьці, даносіць да грамадзянаў краіны праўдзівую інфармацыю й працаваць, каб Беларусь як найхутчэй стала сапраўды вольнай і незалежнай краінай, -- гаворыцца ў заяве Ўправы Партыі БНФ ад 16 кастрычніка 2004 г.
.