Зінаіда Ганчар расцэньвае сваё становішча як “закладніка палітычнага тэрору” і зьвяртаецца да Уладзіміра Пуціна з просьбай “выкарыстаць свае магчымасьці дзеля аказаньня дапамогі ў склаўшайся найцяжэйшай сітуацыі”
Сёньня, у пятую гадавіну выкраданьня яе мужа Зінаіда Ганчар накіравала зварот да прэзідэнта Расійскай Фэдэрацыі. У звароце гаворыцца?
“Паважаны Уладзімір Урадзіміравіч!
Падзеі, якія адбыліся ў Расіі за апошні час, не пакінулі абыякавымі нікога, у тым лтку і маю сям’ю. Я і мой сын нарадзіліся ў Расіі, там да гэтага часу жыве мая маці, таму ўсё, што там адбываецца, мы прапускаем праз сваё сэрца.
Нам як нікому зразумелыя больі пакуты людзей, якія перажылі тэракты і згубілі сваіх блізкіх. Вось ужо пяць гадоў, як мы, родныя і блізкія Віктара Ганчара, выкрадзенага 16 верасьня 1999 году, знаходзімся ў становішчы закладнікаў палітычнага тэрору, які ажыцьцяўляецца ў адносінах да нашай сям’і. Вось ужо пяць гадоў мы намагаемся знайсьці адказы на пытаньні: дзе наш муж, бацька і сын, які ягоны лёс і хто вінаваты ў ягоным выкраданьні. Усе гэтыя гады мы сутыкаемся з глухой сьцяной маўчаньня і бязьдзеяньня з боку беларускага кіраўніцтва і праваахоўных органаў краіны.
Просім Вас, як чалавека, які мае вялікі аўтарытэт у сьвеце, чалавека, які сваімі вачыма бачыў сьлёзы, боль і пакуты, чалавека, у якога ёсьць сям’я і дхзеці, выкарыстаць свае магчымасьці дзеля аказаньня дапамогі ў склаўшайся найцяжэйшай для нас сітуацыі.
З павагай і надзеяй на разуменьне, Зінаіда Ганчар”.