viasna on patreon

Навучэнцаў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа зноў намагаюцца пазбавіць памяшканьня

2004 2004-09-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міліцыянты разам з начальнікам менскага ЖЭС №5 наведалі кватэру, у якой дзеці атрымліваюць кансультацыі выкладчыкаў і робяць хатнія заданьні. Яны патрабавалі, каб дзеці пакінулі памяшканьне і сышлі разам са сваім выкладчыкам матэматыкі, але тыя не падпарадкаваліся.

Кватэру ў доме на праспэкце Францішка Скарыны арандуе Віктар Савіцкі, бацька ліцэісткі Каці Раковіч. Дзеці прыходзілі на кватэру, каб сустрэцца там з выкладчыкамі для кансультацыяў. Жыхаркі пад’езду, калі даведаліся, што гэта навучэнцы таго самага закрытага ліцэю, напісалі заяву ў выканкам. Выкладчыкам яны патлумачылі, што дзеці ім не перашкаджаюць, але дакласьці пра гэта ўладам для іх — справа прынцыпу.

Начальнік ЖЭС папярэдзіў, што абавязкова знойдзе доказы нямэтавага выкарыстаньня жытла і на гэтай падставе высяліць арандатара, -- паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства