viasna on patreon

Прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды прэсы не пускаюць у Беларусь

2004 2004-09-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўніку АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Міклашу Харашці не далі згоды на ўезд у Беларусь. Па інфармацыі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ), паездка была запланавана на канец гэтага тыдня. Пад час візіту сп-р Харашці меў вывучыць сітуацыю з мас-медыя ў Беларусі і даць ёй ацэнку ў адмысловай справаздачы.
Па інфармацыі БАЖ, яшчэ ў пачатку ліпеня сп-р Харашці паведаміў міністру замежных спраў Беларусі, а таксама афіцыйнаму прадстаўніку Беларусі ў АБСЭ Віктару Гайсёнку пра свой намер наведаць Беларусь. У ліпені-жніўні ён неаднаразова абмяркоўваў дэталі візіту з прадстаўнікамі Беларусі ў Вене і беларускім МЗС у Мінску. Па просьбе беларускіх уладаў візіт былі перанесены на больш позні тэрмін - з тым, каб сумясціць яго з правядзеннм у Мінску семінара па праблемах СМІ. Затым беларускі бок прапанаваў змяніць структуру семінара, аб'яднаўшы яго з іншай сустрэчай. Праз пэўны час семінар па праблемах СМІ быў наогул адменены. Тым не менш, сп-р Харашці па-ранейшаму збіраўся наведаць Беларусь.

Аднак, каб атрымаць уязную візу ў нашу краіну, прадстаўніку АБСЕ трэба дачакацца папярэдняй згоды ад афіцыйнага Мінска. Дагэтуль ніякага адказу на гэты конт ён не атрымаў.
Нагадаем, што ў верасні 2003 г. у падобнай сітуацыі апынуўся былы прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды прэсы Фраймут Дувэ, на чый візіт беларускія ўлады таксама не далі згоды.
"Адсутнасць адказу на дыпламатычнай мове заўсёды абазначае адмову. Тое, што напрацягу года прадстаўкі АБСЕ па пытаннях сваоды СМІ не могуць трапіць у Беларусь, можна патлумачыць толькі тым, што сітуацыя са свабодай слова ў нас сапраўды крызісная, - так пракаментавала падзею сташыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Жанна Літвіна. - Атмасфера закрытасці, якую беларускія ўлады ствараюць напярэдадні выбараў і рэферэндума, вельмі не на карысць іміджу Беларусі, а сітуацыя з сістэматычнымі адмовамі ва ўездзе ў нашу краіну выглядае проста непрыстойна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства