viasna on patreon

Вынесена папярэджанне прэтэндэнту ў кандыдаты ад БСДП (НГ) Вользе Карач

2004 2004-09-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 верасня на паседжанни акруговай камисіі акругі № 19 вынесена
папярэджанне кандыдату ад БСДП (НГ) Вользе Карач на падставе данясенняў аб двух
эпізодах :
1. Старшы інжэнер ЖЭУ-3 Груздэнка В.П. пісьмова заявіла, што каля дома № 41 па вул. Праўды ў Віцебску яна бачыла жанчыну, якая агітаватала галасаваць за
Вольгу Карач. Прозьвішча агітатаркі заяўляльнік не ўказвае.
Цікавая дэталь - старшы інжэнер Груздэнка ёсць чальцом ініцыятыўнай
групы па вылучэньні шляхам збору подпісаў спадара Глеба Іванова,
дэпутата ППНС цяперашняга складу і на якога ставіць улада.

2.Намеснік дэрэктара па навучальнай рабоце СШ № 6 Кузняцова В.Ф. у
сваёй пісьмовай заяве ў выбарчую камісію акругі № 19 сведчыць,што к ёй
дадому заходзіў няпоўнагадовы вучань Андрэеў Вячаслаў для збору
подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэжпутаты Вольгі Карач. Сам Андрэеў
патлумачыў камандзе Карач, што подпісы не зьбіраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства