На 10 сутак арыштаваны сябра “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч за пратэст супраць працягненьня прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі
Актывіст “Маладого Фронту” Зьміцер Дашкевіч судом Цэнтральнага раёну г. Менску асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у мітынгу 7 верасьня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Малады чалавек быў затрыманы падчас мітынгу і ўсю ноч правёў у спецпрыёмніку-разьмеркавальніку на вул. Акрэсьціна.
Нагадаем, што 7 верасьня на Кастрычніцкай плошчы Менску павінен быў прайсьці антытэрарыстычны мітынг у знак салідарнасьці з пацярпелымі падчас тэрактаў у Беслане. Менавіта з такой нагоды на плошчу сабралі навучэнцаў некалькіх школаў і каледжаў гораду разам з выкладчыкамі, а таксама актывістаў БРСМ. У 21.00 перад сабраўшыміся на ўсталяваным на плошчы тэлеэкране трансляваўся зварот Лукашэнкі, падчас якога ён заявіў аб правядзеньні 17 кастрычніка сумесна з парламенцкімі выбарамі рэферэндуму аб працягненьні сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.
Пасьля заканчэньня трансляцыі два дзесяткі маладых людзей пачалі скандаваць “Ганьба!”. Да іх падбеглі супрацоўнікі АМАПу і міліцыі ў цывільным. У выніку быў затрыманы актывіст “Маладого Фронту” Зьміцер Дашкевіч, якога літаральна на руках унесьлі ў аўтобус і павезьлі ў РУУС Цэнтральнаг раёну г. Менску.
8 верасьня судзьдзя суда Цэнтральнага раёну Ясіновіч прізнаў Дашкевіча вінаватым у парушэньні арт. 156 КаАП (хулігантсва), -- паведаміла Хартыя-97.