viasna on patreon

На кандыдата ад Партыі БНФ аказваюць ціск праз працадаўцу

2004 2004-09-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зьезд Партыі БНФ, які адбыўся 29 жніўня, вылучыў кандыдатам у дэпутаты па Лагойскай выбарчай акрузе № 82 Зьміцера Шэвеля, старшыню Лагойскай арганізацыі партыі. Лагойскія ўлады гэты факт надзвычай занепакоіў. Вось што распавёў Прэс-службе Партыі БНФ спадар Шэвель:
“Пасьля падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю 1 верасьня ды іхнае праверкі мясцовыя ўлады вырашылі пачаць ціск на мяне праз адміністрацыю прадпрыемства "Мінаўта", дзе я працую на пасадзе кантрольнага майстра. 3 верасьня старшыня Лагойскага раённага выканкаму Несьцяркоў выклікаў да сябе дырэктара прадпрыемства й ультыматыўна запатрабаваў, каб я адмовіўся ад удзелу ў выбарах да 7 верасьня, альбо звольніўся з працы. У адваротным выпадку ён абяцаў зачыніць прадпрыемства, а калі не атрымаецца, то зрабіць умовы існаваньня фірмы невыноснымі. Для мяне ж згубіць гэтую працу непажадана, бо сям’я застанецца бяз сродкаў для існаваньня (жонка не працуе). Яны гэта разумеюць і таму выбралі такі шлях уціску”, -- сказаў кандыдат ад Партыі БНФ прэс-службе партыі Зьміцер Шэвель.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства