Пракурор запатрабаваў для Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева тры гады калоніі.
https://spring96.org/be/news/1585
2004
2004-09-06T10:00:00+0300
2004-09-06T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр “Хартыі-97”. Прадстаўнік абвінавачаньня Эдуард Панасюк запатрабаваў асудзіць старшыню Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага да трох гадоў пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму за абразу гонару і годнасьці прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Намесьніка старшыні страйкаму прадпрымальнікаў Аляксандра Васільева – да трох гадоў пазбаўленьня волі ў калоніі агульнага рэжыму і двух гадоў за арганізацыю несанкцыянаванага шэсьця і мітынгу ў Гродна 1 траўня. З-за паглынаньня меншага тэрміну большым, пракурор запатрабаваў асудзіць А.Васільева -- да трох гадоў калоніі.