Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі падтрымала запыт дэпутата Валерыя Фралова на імя Генеральнага пракурора Віктара Шэймана аб ходзе расьсьледваньня крымінальных справаў, якія тычацца зьнікненьня Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзьмітрыя Завадзкага. Запыт Валерыя Фралова падтрымалі 56 дэпутатаў
https://spring96.org/be/news/156
2002
2002-10-17T10:00:00+0300
2002-10-17T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У запыце, падрыхтаваным Фраловым, ёсьць шэраг пытаньняў, тычацца расьсьледаваньня крымінальных справаў: на падставе якога дакумэнта і кім падпісанага быў затрыманы кіраўнік СОБРа Зьміцер Паўлючэнка, а таксама на падставе чаго яго вызвалілі; чаму, пасьля заканчэньня суда над “групай Ігнатовіча”, якая быццам бы мае дачыненьне да выкраданьня аператара ОРТ Дзьмітрыя Завадзкага, так і не ўстаноўлена месца знаходжаньня журналіста; хто працягвае дадзенае расьсьледаваньне.
Адказы на пытаньні дэпутаты чакаюць атрымаць 24 кастрычніка падчас слуханьняў аб стане законнасьці ў Беларусі, на якія запрошаны Віктар Шэйман.