viasna on patreon

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі падтрымала запыт дэпутата Валерыя Фралова на імя Генеральнага пракурора Віктара Шэймана аб ходзе расьсьледваньня крымінальных справаў, якія тычацца зьнікненьня Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзьмітрыя Завадзкага. Запыт Валерыя Фралова падтрымалі 56 дэпутатаў.

2002 2002-10-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/scukin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У запыце, падрыхтаваным Фраловым, ёсьць шэраг пытаньняў, тычацца расьсьледаваньня крымінальных справаў: на падставе якога дакумэнта і кім падпісанага быў затрыманы кіраўнік СОБРа Зьміцер Паўлючэнка, а таксама на падставе чаго яго вызвалілі; чаму, пасьля заканчэньня суда над “групай Ігнатовіча”, якая быццам бы мае дачыненьне да выкраданьня аператара ОРТ Дзьмітрыя Завадзкага, так і не ўстаноўлена месца знаходжаньня журналіста; хто працягвае дадзенае расьсьледаваньне.

Адказы на пытаньні дэпутаты чакаюць атрымаць 24 кастрычніка падчас слуханьняў аб стане законнасьці ў Беларусі, на якія запрошаны Віктар Шэйман.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства