viasna on patreon

Зарэгістравана 555 ініцыятыўных групаў, 74 прэтэндэнтам адмоўлена ў рэгістрацыі, 6 чалавек адклікалі свае заявы

2004 2004-08-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода
Сталі вядомыя канчатковыя вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. У параўнаньні зь мінулымі парлямэнцкімі выбарамі значна вырас адсотак адмоваў у рэгістрацыі. Незалежныя назіральнікі зьвязваюць гэта з адміністрацыйным ціскам уладаў. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што падтрымлівае пажаданьне ўладаў правесьці выбары ў адзін тур: “Я хацела б, каб яны прайшлі ў адзін тур. Уявіце, наколькі скароціцца мая праца”.

Колькасьць зарэгістраваных ініцыятыўных групаў — 555 — яшчэ можа нязначна вырасьці. 20 жніўня Цэнтарвыбаркам будзе разглядаць чарговыя дзесяць скаргаў асобаў, якім акруговыя камісіі адмовілі ў рэгістрацыі. У параўнаньні зь мінулымі парлямэнцкімі выбарамі 2000 году, якія апазыцыя байкатавала, колькасьць вылучаных ініцыятыўных групаў істотна вырасла: з 488 да 635, аднак значна большы рост адмоваў у іх рэгістрацыі. Калі ў 2000 годзе было адмоўлена 13 ініцыятыўным групам, то сёлета ажно 74.

Прычынамі гэтых адмоваў, паводле старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, сталася ўключэньне ў склад групаў грамадзянаў бязь іх згоды, непаўнагадовы ўзрост некаторых сябраў групаў, няпоўныя зьвесткі ў пададзеных дакумэнтах ды іншае.

Старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына пацьвердзіла наяўнасьць скаргаў наконт ціску на сябраў групаў з боку ўладаў:

(Ярмошына: ) “Так, у нас ёсьць восем такіх скаргаў. Усе яны перададзеныя ў органы пракуратуры. Калі ёсьць падобная скарга — гэта ўжо абвінавачаньне ў зьдзяйсьненьні альбо адміністрацыйнага альбо крымінальнага ўчынку”.

Паводле Лідзіі Ярмошынай, сам Цэнтарвыбаркам падобнымі скаргамі не займаецца. Спадарыня Ярмошына сёньня зноў зазначыла, што хацела бы, каб парлямэнцкія выбары прайшлі ў адзін тур, і пераказала сябрам акруговых камісіяў пажаданьне А.Лукашэнкі на гэты конт. Але як рэаліст яна разумее, што працэс гэты залежыць ня толькі ад ЦВК.

Паводле зьвестак ЦВК, найбольш ініцыятыўных групаў дзеля збору подпісаў зарэгістравалі сябры АГП — 51, ад “Народнай грамады” зарэгістравана 35 групаў, ад Партыі БНФ — 32, па 21 групе — ад ПКБ і КПБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства