viasna on patreon

Нацыянальная рада будзе кантраляваць перадвыбарную агітацыю ў СМІ

2004 2004-08-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17-га жніўня рашэннем Цэнтрвыбаркаму ў Беларусі была створана адмысловая Нацыянальная рада, якая будзе кантраляваць парадак правядзення агітацыі ў СМІ пад час кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Пра гэта паведаміў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал рravo.by са спасылкай на агенцтва БелТА.
У склад новастворанай Назіральнай рады ўвайшлі 7 чалавек. Сярод іх - першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік старшыні Нацыянальнай Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка, дырэктар першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Пётр Раманчук, першы намеснік старшыні грамадскай арганізацыі "Беларускі саюз журналістаў" Рыгор Сакалоўскі, галоўны рэдактар газеты "Мінская праўда" Мікалай Шалома, дырэктар Грамадскага прэс-цэрнтра Дома прэсы Тацяна Бялова, а таксама першы намеснік галоўнага рэдактара газеты "Советская Белоруссия" Міхаіл Лябедзік.
Паводле сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, Назіральная рада закліканая сачыць за тым, як СМІ выконваюць нормы Выбарчага кодэкса РБ. У прыватнасці, кантраляваць, ці забяспечваюць яны роўныя ўмовы для агітацыі ўсім кандыдатам у дэпутаты: ці прадастаўляецца ім аднолькавая газетная плошча альбо эфірны час. Гэтая структура будзе рабіць заключэнні і даваць рэкамендацыі кіраўнікам СМІ, якія павінныя будуць выконваць іх як абавязковыя, - паведамляе pravo.by. Рашэнні гэтага кантрольнага органа будуць прымацца шляхам адкрытага галасавання.
Перадвыбарная агітацыя распачнецца пасля 16-га верасня, калі завершыцца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства