Суд Першамайскага раёну Мінску не задаволіў іск аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі
https://spring96.org/be/news/1522
2004
2004-08-17T10:00:00+0300
2004-08-17T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іск быў пададзены да тэлеканалаў БТ, ОНТ і СТВ і аўтараў фільма фільме “Шлях у нікуды”, паказаным гэтымі тэлеканаламі.
Непасрэднай прычынай звароту Анатоля Лябедзькі ў суд стаў фрагмэнт закадравага тэксту фільму, у якім сьцьвярджалася, што Анатоль Лябедзька нібыта падтрымаў акцыю кіраўніка “Газпрому” Аляксея Мілера аб спыненьні ў Беларусь дастаўкі газу ў 20-градусны мароз. Паводле аўтараў фільму, гэтая акцыя мела на мэце прымусіць беларускае кіраўніцтва аддаць за бесцань канцэрн “Белтрансгаз”.
Рашэньне суда Першамайскага раёну аб незадавальненьні іска будзе абскарджана ў Гарадскім судзе.