viasna on patreon

У актывіста АГП канфіскавалі газету "Время"

2004 2004-08-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода
12 жніўня на пасту дзяржаўтаінспэкцыі ў Жлобіне а 19 гадзіне вечара затрыманы прыватны легкавік намесьніка старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Кацоры.
Спадар Кацора ехаў зь Менску ў Гомель.
Інспэктары ДАІ заявілі, што легкавік скрадзены й загадалі спадару Кацору ехаць у райаддзел міліцыі.
У райаддзеле міліцыянты ўчынілі ператрус у аўтамабілі Кацоры, здымаючы ўвесь працэс на відэакамэру. Пасьля ператрусу міліцыянты сканфіскавалі некалькі тысячаў асобнікаў незалежнай газэты "Время" і ўлёткі "Пяць крокаў да лепшага жыцьця".
Як паведаміў спадар Кацора, перад затрыманьнем яго кілямэтраў дзесяць суправаджала аўтамашына ДАІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства