9 жніўня на Чыгуначным вакзале ў Мінску за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў быў затрыманы сябра Міёрскай раённай арганізацыі АГП Валеры Каралёў.
https://spring96.org/be/news/1498
2004
2004-08-10T10:00:00+0300
2004-08-10T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валеры Каралёў распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы Народнай кааліцыі “Пяцёрка плюс” (“Пяць крокаў да лепшага жыцьця” і “Куды пайшлі 10 гадоў нашага жыцьця”) і недзяржаўную прэсу. В. Каралёў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і дастаўлены ў аддзяленьне, дзе быў складзены пратакол канфіскацыі друкаванай прадукцыі. Апрача таго, дзяжурны супрацоўнік міліцыі адразу патэлефанаваў у КДБ, адкуль адразу ж прыбылі два супрацоўнікі.я кія прысутнічалі пры складаньне “тлумачальнай” і задавалі пытаньні. Супрацоўнікі КДБ цікавіліся колам інтарэсаў і знаёмстваў В. Каралёва, а таксама, з якой мэтай ён нядаўна езьдзіў у Польшчу.