viasna on patreon

9 жніўня Калегія па грамадзянскіх справах Мінскага Гарадскога суда не задаволіла прыватную скаргу Сойма партіі БНФ

2004 2004-08-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарга была пададзеная на рашэньне суда Першамайскага раёну, які 12 ліпеня адмовіў партыі БНФ ва ўзбуджэньні грамадзянскай справы па іску да Белтэлерадыёкампаніі і журналіста Юрыя Пракопава за паклёпніцкія выказваньні ў адрас партыі БНФ, якія прагучалі ў эфіры 25 красавіка 2004 года.

У эфіры 25 красавіка журналіст Ю. Пракопаў сьцьвярджаў, што як толькі партыя БНФ прыйдзе да ўлады адразу спыняцца праграмы дапамогі людзям, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У вызначэньні суда Першамайскага раёну было сказана: “Гэтая спрэчка адносіцца да сферы палітычнай дыскусіі, якая ўплывае на фармаваньне палітычных поглядаў у грамадзянаў і не падлягае разгляду ў судзе”. 9 жніўня Калегія па грамадзянскіх справах Мінскага Гарадскога суда пакінула гэтае вызначэньне ў сіле.

Юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч сказаў: “Мы не згодныя з гэтым рашэньнем. Нас пазбавілі права на правасуддзе. Што значыць палітычная дыскусія? Гэта распаўсюд інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасьці”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства