6 жніўня ў Баранавічах у кватэры актывісткі руху “Зубр” Насты Васіленка адбыўся вобыск.
https://spring96.org/be/news/1492
2004
2004-08-06T10:00:00+0300
2004-08-06T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі з санкцыяй пракурора на вобыск і патлумачылі, што вядуць сьледчыя мерапрыемствы ў сувязі з крадзяжом мабільнага тэлефона, і ёсьць канкрэтныя падозраньні, што скрадзены тэлефон знаходзіцца менавіта ў гэтай кватэры. Падчас вобыску, натуральна, ніякага тэлефона не знайшлі, але канфіскавалі незалежныя выданьні і ўлёткі, сярод якіх былі газеты “Зубр” і “Освобождение”. Асаблівую занепакоенасьць выклікае тое, што ў Насты Васіленка была канфіскаваная яе запісная кніжка з адрасамі і тэлефонамі сяброў.
Вобыск ў Насты Васіленка – частка спланаванай кампаніі запалохваньня апазіцыі і актывістаў маладзёвага руху напярэдадні парламенцкіх выбараў.