viasna on patreon

Уначы з нядзелі на панядзелак невядомыя аблілі чырвонай фарбай дзьверы і вокны сядзібы Партыі БНФ

2004 2004-08-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яны таксама пакінулі на асфальце побач з будынкам малюнак сярпа й молата ды надпіс на рускай мове: “Рукі прэч ад бацькі! АКМ”.

Савецкі райаддзел міліцыі Менску праводзіць праверку гэтага здарэньня. Лідэры БНФ лічаць, што гэта справа рук нейкіх падлеткаў, якія трапілі пад уплыў антыапазыцыйнай прапаганды ў дзяржаўных СМІ й праўрадавых моладзевых арганізацыях.

Намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч сказаў карэспандэнту Радыё Свабода: “Ня думаю, што тут быў нейкі афіцэр спэцслужбаў, даў загад нейкім людзям, якія прыйшлі й наляпалі. Я думаю, што гэта вынік ідэалягічнай гістэрыі, якая разгортваецца ў грамадзтве. І частка маладых людзей падпадае пад гэтую гістэрыю й учыняе такія дзеяньні. Натуральна, што заўсёды былі й будуць у краіне людзі розных поглядаў. Але тая ідэалягічная гістэрыя, якая цяпер вядзецца, падштурхоўвае дурную моладзь. Прычым, як я падазраю, можа, дзяцей школьнага ўзросту”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства