viasna on patreon

Судовае рашэньне адносна БХК набыло законную моц

2004 2004-07-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 ліпеня ў Гаспадарчым судзе Менска было абвешчанае рашэньне па касацыйнай скарзе падатковай інспэкцыі на рашэньне суда першай інстанцыі. Касацыйная інстанцыя пацьвердзіла неабгрунтаванасьць фінансавых санкцыяў, накладзеных на Беларускі Хельсінскі Камітэт за нявыплату падаткаў з грантаў, атрыманых па праграме ТАСІ S.

Цяпер апраўдальнае для БХК судовае рашэньне набыло законную сілу.

Тым часам 23 ліпеня набыло законную сілу рашэньне Гаспадарчага суда Гарадзенскай вобласьці, які прызнаў неабгрунтаванасьць фінансавых спагнаньняў, накладзеных на Слонімскае ГА “Воля да развіцьця” па аналягічных падставах. Слонімская падатковая інспэкцыя падавала касацыйную скаргу, аднак суд адмовіўся яе разглядаць з-за працэсуальных парушэньняў, дапушчаных пры яе падачы (парушаны ўстаноўлены законам тэрмін для падачы скаргі, другому баку не дасланая копія скаргі). 23 ліпеня Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласьці выдаў загад аб прымусовым спагнаньні з падатковай інспэкцыі судовых выдаткаў.

Такім чынам, змаганьне грамадзкіх актывістаў за безпадатковы рэжым расходваньня фінансавых сродкаў, атрыманых у межах праграмы тэхнічнага супрацоўніцтва з Эўразьвязам, скончылася перамогай. Зараз гэтая перамога была пацьверджаная і пазыцыяй касацыйных судовых інстанцыяў.
Прэс-служба Асамблеі НДА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства