Да судоў над удзельнікамі ўчорашняй акцыі падключыліся усе вольныя судзьдзі суда Савецкага раёну г.Мінска
https://spring96.org/be/news/1440
2004
2004-07-22T10:00:00+0300
2004-07-22T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Да судоў над учорашнімі ўдзельнікамі акцыі падключыліся судзьдзі, якія спецыялізаваліся па крымінальных і грамадзянскіх справах. Так, аднаго з моладзевых актывістаў “Зубра” Павала Юхневіча судзіў судзьдзя Абдулін Аляксандр, які займаўся перад гэтым крымінальнымі і грамадзянскімі справамі.
Павал Юхневіч асуджаны на 10 сутак зьняволеньня.
Моніч Алесь, асуджаны судзьдзьём Казадаевым на 3 сутак зьняволеньня.
Ляўковіч Аляксей, асуджаны судзьдзьём Сякліцкім на 50 базавых адзінак (каля 450 долараў) штрафу.