viasna on patreon

Ці будзе скасаваны тэрмін Івашкевічу? Тлумачэньне Вярхоўнага суда адносна прымяненьня Закону “Аб амністыі” супярэчыць самому Закону.

2002 2002-10-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У артыкуле 12 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб амністыі некаторых катэгорый асобаў, якія здзейснілі злачынствы”, які ўступіў у сілу 17 ліпеня 2002 году, сказана: “Пад дзеяньне дадзенага Закону падпадаюць асобы, якія здзейснілі злачынствы да ўступленьня ў сілу дадзенага Закону, як асуджаныя, так і не асуджаныя судамі Рэспублікі Беларусь, асобы, прысуды адносна якіх разглядаюцца ў касацыйным ці наглядным парадку...”

У той жа час у тлумачэньні, якое дадзенае Вярхоўным судом адносна прымяньненьня дадзенага Закону ў артыкуле 10 гаворыцца: “Артыкул 9 Закону аб амністыі прымяняецца да асобаў, прысуды ў адносінах да якіх вынесеныя да ўступленьня ў сілу дадзенага Закону”.

У артыкуле 9, пра які гаворыцца ў тлумачэньні, дадзены пералік асобаў, якія могуць быць вызваленыя ад пакараньня часткова тэрмінам на адзін год, і пад дзеяньне якога, як меркавалася, падпадае і справа Віктара Івашкевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства