Пасьля сьвяткаваньня дзесяцігоддзя праўленьня Лукашэнкі суда чакаюць 26 чалавек.
https://spring96.org/be/news/1435
2004
2004-07-22T10:00:00+0300
2004-07-22T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасьля ўчорашняй акцыі пратэсту, арганізаванай моладзевымі арганізацыямі ў Менску, было затрымана больш за 50 чалавек. Частку з іх, непаўнагадовых, адпусьцілі пасьля складаньня пратаколаў. Астатнія чакалі выроку суда ў прыёмніку-разьмеркавальніку. Зараз стала вядома, што у Савецкім судзе г.Мінска ў адміністратыўным парадку сёньня будуць асуджаныя 26 асобаў, удзельнікаў ўчорашняй акцыі.