viasna on patreon

Cупраць "Белорусской деловой газеты" пададзены чарговы судовы зыск

2002 2002-10-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cупраць "Белорусской деловой газеты" пададзены чарговы судовы зыск, аўтар якога патрабуе спагнаць з выданьня 100 млн. рублёў (53 тысячы даляраў). Зыскоўцам выступае сёньняшні супрацоўнік АКБ "Белкоопбанк" Павал Дзік, які палічыў, што газэта й аўтар адной з публікацыяў С.Сацук зьняважылі ягоныя гонар, годнасьць і справавую рэпутацыю. Такім чынам, сёньня "БДГ" і ейны дадатак "Для служебного пользования" фігуруе адразу ў трох справах: 21-га кастрычніка ў судзе будзе разглядацца зыск пракурорскага сьледчага В.Цераховіча супраць журналісткі І.Макавецкай; акрамя таго, працягваецца сьледзтва па крымінальнай справе, заведзенай па факце публікацыі артыкулу І.Халіп "Афганские борзые".

У зыскавай заяве, што паступіла ў Кастрычніцкі суд Менску пры канцы мінулага тыдня, фігуруюць два адказьнікі: уласна "БДГ" і С.Сацук - аўтар артыкулу "Следствие банкует", які зьявіўся ў газэце 14-га жніўня г.г. Зыскоўца - Павал Дзік абураецца тым, што аўтар артыкулу недакладна падаў ягоную пасаду (у публікацыі ён фігураваў як старшыня праўленьня "Белорусского биржевого банка"). Але галоўныя ягоныя прэтэнзіі зьвязаныя з тым, што, паводле артыкулу С.Сацука, менавіта зь віны сп-ра Дзіка ўзьнікла "дзірка ў балянсе" згаданага банку. Сутнасьць публікацыі пераказала Рацыі Любоў Вашкевіч - дырэктарка выдавецкага дому "Марат" (заснавальніка "БДГ").

Л.В.: - Сацук написал в статье, что Дик подписал дополнительное соглашение к договору, по которому банк, у которого даже адрес не был указан, перечислил в оффшорную зону сумму в 14,7 млн. долларов. Это - деньги вкладчиков РРБ-Банка, которые "растворились в неизвестном направлении".

У зыску Дзік сьцьвярджае, што "артыкул утрымлівае не адпаведныя рэчаіснасьці зьвесткі, і прыніжае ягоныя гонар, годнасьць і справавую рэпутацыю", а таксама "мае характар наўмыснага скажэньня рэчаіснасьці". Між тым, заснавальнікі газэты ўпэўненыя ў праўдзівасьці пададзеных аўтарам артыкулу зьвестак. Гаворыць Любоў Вашкевіч.

Л.В.: - Дело в том, что Сацук, когда писал эту статью, пользовался материалами проверки РРБ-Банка Комитетом государственного контроля. ?#152; эти материалы проверки у него есть. Дело в том, что мы эту статью перед печатью давали прочесть банковскому работнику (довольно компетентному). ?#152; он сказал, что написано всё правильно…

На 11-га кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёну прызначана першая сустрэча зыскоўца з адказьнікамі. 21-га кастрычніка ў тым жа судзе будзе працягнуты разгляд зыску аб абароне гонару, годнасьці й справавай рэпутацыі старшага сьледчага пракуратуры РБ В.Цераховіча супраць "БДГ" і журналісткі І.Макавецкай (аўтаркі некалькіх публікацыяў па "справе Бандажэўскага-Раўкова").

У той жа час працягваецца сьледзтва па крымінальнай справе, заведзенай па факце публікацыі ў газэце "ДСП" артыкулу І.Халіп "Афганские борзые". Справа была заведзеная 30-га жніўня па артыкуле 188.ч.2 КК РБ - "паклёп...у СМІ, спалучаны зь вінавачаньнем за зьдзяйсьненьне цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства". Пракуратура лічыць, што ў артыкуле ўтрымліваецца паклёп на генэральнага пракурора РБ В.Шэймана.

7-га кастрычніка ў межах сьледзтва ў Пракуратуру выклікалі дырэктара выдавецкага дому "Марат" Любоў Вашкевіч.

У гутарцы з карэспандэнтам Рацыі спн. Вашкевіч зазначыла, што за 10 гадоў ейнае працы ў "БДГ" гэтулькі прэтэнзіяў да газэты адначасова ніколі не выстаўлялася. Яна спадзяецца, што гэта - супадзеньне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства