Міліцыя г. Наваградка аказвае ціск на актывістку партыі Працы Ларысу Бухаленка, якая мае намер балатавацца на выбарах у Палату прадстаўнікоў
13.07.2004 г. Ларысе Бухаленка пазваніў началькнік аддзела грамадскай бясьпекі ГУУС г. Навагардка Кярлецкі А., які прапанаваў ёй прыйсьці ў ГУУС каб “паразмаўляць” наконт яе палітычнай актыўнасьці. Сп.Бухаленка адмовілася ісьці ў ГУУС па вусным тэлефанаваньні і сказала, што прыйдзе калі ёй дашлюць позву, у якой будзе ўказана ў якасьці каго і для чаго яе хочуць бачыць.
14.07.2004 г. на яе імя была дасланая позва, ў якой яе запрашалі ў ГУУС у якасьці сьведкі. Калі Лырыса Бухаленка зьявілася ў міліцыю, каб высьветліць сьведкай чаго яна зьяўляецца, усё той жа Кярлецкі А. паказаў ёй ўлёткі з інфарамацыяй пра яе і праграмай Народнай кааліцыі “5+” “пяць крокаў да лепшага жыцьця”.
Міліцыянт пачаў задаваць Л.Бухаленка пытаньні пра яе палітычную дзейнасьці, пра тое, дзе друкуюцца ўлёткі, як дастаўляюцца ў Наваградак. Сп. Кярлецкі запытаў ў Л. Бухаленка, хто да яе прыгодзіць у госьці і “каго ён можа сустрэць, калі прыйдзе ў яе кватэру ўначы”, затым паведаміў Л.Бухаленка, што сёньня ўвечары 6 супрацоўнікаў міліцыі прыдуць да яе сёньня ўначы, каб правесьці вобшук.
Л. Бухаленка адмовіался адказваць на пытаньні міліцыянта і падпісваць якія-небудзь паперы. Затым з Л.Бухаленка пажадаў паразмаўляць начальнік ГУУС г.Наваградка Змітрэвіч. Падчас размовы ён выказаў пажаданьне, каб у парламент патрапілі законапаслухмяныя грамадзяне, а не такія як Ларыса Бухаленка...
Увыніку, Ларысе Бухаленка зачыталі “папярэджаньне”, у якім было сказана, што ёй “забараняецца распаўсюджваць друкаваную прадукцыю ня ў час агітацыйнага перыяду”.
Юрыст Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч так пракаментаваў гэты выпадак: “Выклікае, мягка кажучы, зьдзіўленьне незаконыя дзеяньні наваградзкіх міліцыянтаў, паколькі выносіць афіцыйнае папярэджаньне маюць права толькі органы пракуратуры і КДБ. Апроч гэтага, яшчэ не выпадае казаць аб “агітыцыйным перыядзе”, паколькі выбары пакуль што не абвешчаныя.”.
Ларыса Бухаленка напісала скаргу на дзеяньні супрацоўнкаў міліцыі ў наваградзкую пракуратуру і схадзіла на прыём да наваградзкага пракурора.Юдо А.