viasna on patreon

ЗАЯВА IV Кангрэсу Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі “У АБАРОНУ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ”

2002 2002-10-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мы, дэлегаты IV Кангрэсу Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі, прадстаўнікі грамадзкіх аб’яднаньняў і грамадзкіх ініцыятываў краіны, пацьвярджаем выкладзеныя ў Рэзалюцыях і Ўхвалах папярэдніх Асамблеяў прынцыпы сваёй дзейнасьці: незалежнасьць Беларусі, рынкавыя эканамічныя рэформы, дэмакратыя, нацыянальна-культурнае адраджэньне, правы чалавека і інтэграцыя ў эўрапейскія структуры.
Мы лічым, што пабудова дэмакратычнага грамадзтва і прававой дзяржавы, фармаваньне разьвітой грамадзянскай супольнасьці, дасягненьне дабрабыту беларускага народу магчымыя толькі ў варунках захаваньня і ўмацаваньня дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі.
Мы з трывогай адзначаем, што ў дадзены момант ствараюцца ўмовы для страты дзяржаўнай незалежнасьці і зьнішчэньня Рэспублікі Беларусь як суб’екта міжнароднага права.
Мы зьвяртаем увагу на тое, што любыя захады асобных людзей і дзяржаўных органаў, накіраваныя на ліквідацыю дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі, зьяўляюцца антыканстытуцыйнымі, амаральнымі і злачыннымі.
Мы заяўляем свой рашучы пратэст супраць плянаў інкарпарацыі Беларусі ў склад іншай дзяржавы, якія разглядаем як шлях да ўмацаваньня недэмакратычнага рэжыма.
Асамблея НДА Беларусі заклікае ўсе грамадзкія аб’яднаньні і грамадзянскія ініцыятывы краіны, палітычныя партыі, прафэсійныя саюзы, дзяржаўныя органы незалежна ад палітычных перакананьняў у сваёй дзейнасці кіравацца прынцыпам цэласнай непарушнасці беларускай дзяржавы, абараняць сувэрэнітэт нашае Бацькаўшчыны.

6 кастрычніка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства