3 чэрвеня ў Наваполацку падчас грамадзкага галасаваньня адносна трэцяга прэзідэнцкага тэрміну затрыманыя Алесь Карніенка і Аляксей Лукашэвіч
03.07.2004 у Наваполацку мясцоваай кааліцыяй 5+ была праведзенае грамадзкае галасаваньне наконт трэцяга прэзідэнцкага тэрміну Лукашэнкі. Навапалачанам прапаноўвалалася прыняць удзел у галасаваньні, запоўніўшы бюлетэнь, у якім было пытаньне “ Ці згодныя Вы з тым, каб адна і тая ж асоба займала пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны запар?” 84.17% апытаных адказалі “не” 13.57% адказалі ”так” і 2.26% бюлетэняў аказаліся несапраўднымі. У апытаньні прыняло ўдзел 1241 жыхароў Наваполацку. Апытаньне праводзілася каля буйных гандлёвых цэнтраў і на рынках гораду. Апячатваньне скрыняў і падлік галасоў ажыццяўляліся адкрыта і галосна.
Падчас правядзеньня акцыі супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя каардынатар нацыянальнай кампаніі “Грамадзкі рэферэндум”Алесь Карніенка (сябра палітсавета АГП) і Аляксей Лукашэвіч (старшыня Наваполацкага студэнцкага зьвязу ЗБС). Затрыманьні праводзілі маёр Врулін М. В. і капітан Яраховіч С. М. Затрыманыя былі дастаўленыя у пастарунак, дзе ў іх сканфіскавалі скрыню з бюлетэнямі. На Алеся Карніенку і Аляксея Лукашэвіча складзены пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні па артыкулу 167 КаАП (самаўпраўства).