viasna on patreon

Беларускія габрэі ствараюць антыфашысцкі камітэт

2004 2004-07-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускія габрэйскія арганізацыі ствараюць антыфашыстоўкі камітэт дзеля змаганьня з пагрозай пашырэньня антысэмітызму. Пра гэта паведаміў віцэ-прэзыдэнт Саюзу беларускіх габрэйскіх аб’яднаньняў і грамадаў Якаў Басін. Габрэйскія арганізацыі Беларусі неаднаразова скардзіліся на апаганьваньне габрэйскіх могілак, адкрыты продаж юдафобскай літаратуры. Іх занепакоіла закрыцьцё адзінага ў краіне ВНУ, дзе вывучалася юдаіка. Якаў Басін заявіў, што беларуская пракуратура і КГБ недастаткова рашуча змагаюцца з праявамі нэафашызму, са скінгэдамі, якія дзейнічаюць у Беларусі абсалютна адкрыта. Спадар Басін лічыць, што скінгэды маюць у краіне калі не адкрытую падтрымку, то прынамсі цярпімасьць з боку дзяржавы. “Гісторыя 20-га стагодзьдзя сьведчыць пра тое, што цярпімае стаўленьне да нэанацысцкіх тэндэнцыяў у дзяржаве раней ці пазьней вядзе да незваротных наступстваў, разбуральных зьяваў у грамадзтве і ў рэшце да шматлікіх чалавечых ахвяраў”, – гаворыцца ў звароце саюзу габрэйскіх арганізацыяў. (Паводле Радыё Свабода)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства