Жлобінскі суд адхіліў пазоў актывіста АГП, якога звольнілі з мэталургічнага заводу
https://spring96.org/be/news/1339
2004
2004-06-14T10:00:00+0300
2004-06-14T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
11 чэрвеня судзьдзя Жлобінскага раённага суду Зоя Ласоўская адхіліла пазоў актывіста Аб`яднанай грамадзянскай партыі, былога дэпутата Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Марата Афанасьева да адміністрацыі Беларускага мэталюргічнага заводу. Спадар Афанасьеў прад`явіў пазоў дырэкцыі за дыскрымінацыю яго як працаўніка. У сакавіку дырэкцыя заводу ў адзін дзень вынесла Афанасьеву як начальніку бюро адразу тры пакараньні. У іх ліку і скарачэньне ягонай пасады. Марат Афанасьеў лічыць дзеяньні адміністрацыі заводу палітычна матываваным перасьледам. (Радыё Свабода)