Трое дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі абвясьцілі бестэрміновую галадоўку з мэтай дабіцца ўнясеньня зьменаў у Выбарчы кодэкс
https://spring96.org/be/news/1312
2004
2004-06-03T10:00:00+0300
2004-06-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Фралоў, Уладзімір Парфяновіч і Сяргей Скрабец лічаць, што зьмены павінны датычыць фармаваньня выбарчых камісіяў, якое, па іх меркаваньні, павінна быць “адкрытым і зразумелым для кожнага грамадзяніна, а таксама гарантаваць удзел розных палітычных партыяў і рухаў”, пашырэньня паўнамоцтваў назіральнікаў. Акрамя таго, галадаючыя дэпутаты патрабуюць адмяніць працэдуру датэрміновага галасаваньня, паведамляе Kmnews. Галадоўку дэпутаты намераныя правесьці ў сваіх кабінетах.