viasna on patreon

Затрыманы актывіст моладзевага руху “Зубр” Аляксей Ляўковіч

2004 2004-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст моладзевагу руху “Зубр” Аляксей Ляўковіч быў затрыманы 2 чэрвеня ў Менску супрацоўнікі Заводзкага РУУС, якія прыйшлі на завод МАЗ, дзе Аляксей працуе наладчыкам. Супрацоўнікі міліцыі даставілі маладога чалавека ў РУУС Савецкага раёну, адмаўляючыся прэс-службе руху “Зубр” назваць прычыну затрыманьня. Па словах самога Аляксея, з якім удалося зьвязацца па мабільным тэлефоне, з ім ніякіх працэсуальных ці сьледчых дзеяньняў не праводзяць. Ён проста знаходзіцца ў дзяжурнай частцы і чакае, пакуль ім “зоймуцца”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства