Спыніць рэпрэсіі ў Гродна заклікалі лідэры Народнай каалiцыi "Пяцёрка плюс".
https://spring96.org/be/news/1290
2004
2004-05-24T10:00:00+0300
2004-05-24T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У адмысловай заяве асуджаюцца дзеяньні супрацоўнікаў КГБ у адносінах да актывістаў гарадзенскай філіі фонду Сапегі, Культурна-асьветніцкага фонду Бацькаўшчына", журналістаў газэты "День" і інтэрнэт-газэты "Пагоня". У заяве, у прыватнасьці, прыводзяцца факты незаконных ператрусаў на прыватных кватэрах, канфіскацыі нумароў газэты, кампутарных дыскаў і дакумэнтаў. "Заяўляем рашучы пратэст супраць цкаваньня сяброў дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, а таксама журналістаў Гродня. Патрабуем спыніць незаконныя дзеяньні й вярнуць сканфіскаваную маёмасьць уладальнікам". – гаворыцца ў заяве.