viasna on patreon

27 траўня ў Брэсьце адбудзецца разгляд адміністратыўнай справы сакратара Брэсцкага абкаму Партыі Камуністаў Беларускай, Мікалая Шыкеля, затрыманага 16 траўня за распаўсюд партыйных улётак.

2004 2004-05-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Справа будзе разгледжаная адміністратыўнай камісіяў Ленінскага раёну г. Брэста. 1
16 траўня 2004 году а 20-ай гадзіне падчас сустрэчы з грамадзянамі раёну “Рэчыца” нарадам міліцыі Ленінскага РАУС г. Брэста быў затрыманы сакратар Брэсцкага абкаму Партыі Камуністаў Беларускай, Шыкеля Мікалай Станіслававіч. У яго былі канфіскаваныя 10 партыйных улёткі.
Мікалай Шыкель быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС г. Брэста, дзе на яго склалі пратакол аб парушэньні ч.3 арт. 172 “Распаўсюджваньне друкаваных выданьняў, вырабленных з парушэньнем вызначанага парадку і, якія ня маюць выходных дадзеных, сутнасьць якіх накіравана на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму ладу, правам і законным інтарэсам грамадзян,-”.
Мікалай Шыкеля ў мінулым намесьнік начальніка крымінальнай міліцыі УУС Брэсцкага аблвыканкаму, падпалкоўнік міліцыі ў запасе абураны дзеяньнямі “калегаў”, якія тлумачацца, што выконваюць загад. Ён упэўнены, што “шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму ладу, правам і законным інтарэсам грамадзян” не наносіць і лічыць “выкананьне загадаў” ягонымі былымі калегамі ў парушэньне дзеючага заканадаўства гэта злачынства!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства