viasna on patreon

Дэкан Бакатовіч з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту запалохвае актывістаў незалежнага студэнцкага руху.

2004 2004-05-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 траўня актывістка ЗБС (Заадзіночаньня Беларускіх Студэнтаў) з Наваполацку была выклікана ў дэканат інжынерна будаўнічага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, дзе адбылася размова з дэканам факультэта Бакатовічам.

Дэкан пытаўся пра дзейнасьць ЗБС: што за арганізацыя ЗБС, чым займаецца, хто старшыня, колькасьць сяброў, з якіх факультэтаў, пра дзейнасьць і адкуль грошы на дзейнасьць, аб маючай адбыцца выставе “Голая Студэнцкая Праўда”, якую плануюць правесьці сябры Наваполацкага ЗБС-у (у якасьці кантактаў стаялі і кантакты дзяўчыны), – дзе яна будзе праводзіцца і адкуль грошы на правядзеньне. Дэкан папрасіў прынесьці Статут ЗБС-у, каб даведацца больш пра дзейнасьць арганізацыі.

Дэкан Бакатовіч папярэдзіў дзяўчыну, каб не займалася больш такой дзейнасьцю, бо могуць быць непажаданыя для яе наступствы.

Варта адзначыць, Бакатовіч толькі 2 тыдні таму заняў пасаду дэкана інжынерна будаўнічага факультэта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства