viasna on patreon

Папярэджаньне за пратэст супраць прыняцця законапраекту “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях”.

2002 2002-10-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, а 10-й гадзіне, да сьценаў парляманту выйшаў адміністратар царквы
“Новае жыцьцё” Васіль Юрэвіч. Ён меў транспарант з надпісамі пратэсту
супраць адыёзнага законапраекту “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных
арганізацыях”, які сёньня разглядаецца ў Савеце Рэспублікі. Праз паўгадзіны
вернік быў затрыманы міліцыяй і адвезены ў Маскоўскі раённы суд, дзе атрымаў
папярэджаньне. Сам сп. Юрэвіч так пракаментаваў гэтую
падзею: “Гэты закон ганьба для нашай дзяржавы. Ягонае прыняцьце адчыняе
дарогу беззаконьню, таму я выйшаў на пляц каб выказаць свой пратэст супраць
яго ўхвалы”.
Закон усё ж быў ухвалены абсалютнай большасьцяй галасой 46 -за, 2- супраць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства